Мэта:Адміністратары
| The following page is a translation of Meta-Wiki policy into Belarusian language. Please note that in the event of any differences in meaning or interpretation between the original English version of this document and a translation, the original English version takes precedence. This page has been developed and approved by the community and its compliance is mandatory for all users. It must not be modified without prior community approval. |

Адміністратар — гэта карыстальнік, які можа абараняць і здымаць абарону з старонак, выключаць і вяртаць старонкі, блакаваць і разблакаваць карыстальнікаў і выконваць многія іншыя задачы (гл. поўны спіс тут).
Спіс адміністратараў іншых праектаў Вікімедыя гл. на адпаведнай старонцы.
Каб атрымаць дапамогу ад адміністратара, наведайце старонку Мэта:Запыты на дапамогу ад адміністратара ці бюракрата.
Правілы падачы запыту на адмінства
Каб запытаць правы на адміністратара Мэты, Вы павінны:
- Дэманстраваць крос-вікі досвед (напрыклад, быць удзельнікам прынамсі яшчэ аднаго праекта, акрамя Мэты, і "хатняй" вікі не менш за два месяцы).
- Маці старонку карыстальніка на Мэце, са спасылкамі на іншыя старонкі карыстальніка ў праектах, дзе ўдзельнічаеце (гэта можа азначаць актыўны SUL або прадастаўляцца як вікіматрыца, калі першае немагчыма).
- Мець сапраўдны кантактны адрас (або пацверджаную электронную пошту ў наладах, або сапраўдную эл. пошту на старонцы карыстальніка).
- Быць актыўным карыстальнікам на Мэце (гэта суб'ектыўная, ня аб'ектыўная мера: няма афіцыйнага ўліку колькасці змяненняў).
- Пажадана дадаць {{#babel}} на сваю старонку, гледзячы на шматмоўную прыроду Мэты.
Відавочна няўдалыя намінацыі на адмінства могуць быць стомнымі і цяжкімі як для супольнасці, так і для кандыдатаў. Кожны паспяховы кандыдат павінен прадэманстраваць адпаведны вопыт у супольнасці Вікімедыя, у дадатак да дасведчанасці з Мэтай. Калі кандыдат яшчэ не меў правоў лакальнага адміністратара ці іншых пашыраных паўнамоцтваў у кантэнт-праекце Вікімедыя, яго/яе заяўка на адмінства на Мэце мае менш шанцаў на поспех.
Запыт робіцца на старонцы Запытаў на адмінства, з, па меншай меры, тыднем на абмеркаванне супольнасцю. Кандыдата будзе названа адміністратарам, толькі калі яго падтрымаюць 75% і больш удзельнікаў. Усе карыстальнікі, якія маюць уліковы запіс на Мэце, хоць бы яшчэ адзін актыўны акаўнт на нейкім праекце Вікімедыя і спасылкі паміж імі, могуць прымаць удзел у абмеркаванні і выказвацца адносна кандыдата.
Калі кандыдаты становіцца адміністратарам, ён таксама павінен дадаць сваё імя ў Спіс адміністратараў і пераканацца, што ў яго ёсць сапраўдная старонка карыстальніка, спасылкі на мінімум яшчэ адзін іншы праект і сапраўдныя кантакты. Карыстальнікі, што не адпавядаюць гэтым патрабаванням, будуць пазбаўленыя сваіх правоў.
Гл. таксама: https://xtools.wmflabs.org/ec/meta.wikimedia.org
Спіс бягучых адміністратараў Template:AdminWelcome змяшчае некаторыя ручныя спасылкі.
To become an administrator, make a request at Requests for adminship and meet the requirements listed there and above.
Рэгулярным адміністратарам дазволена падпісвацца на metawiki-admins, прыватны спіс рассылання. Калі вы хочаце падпісацца, вы знойдзеце інструкцыі на старонцы спісу рассылання.